Рыхтуемся да экзаменаў

Білеты да экзамену па гісторыі Беларусі ў 11 класе

Памятка для навучэнцаў па падрыхтоўцы да іспыту па гісторыі Беларусі

1. Старанна вывучыце экзаменацыйныя білеты. Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена. Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.
2. Выкарыстоўвайце час, адведзены на падрыхтоўку, як мага больш эфектыўна. Новы і складаны матэрыял вучыце ў той час сутак, калі добра «думаецца», г. зн. высокая працаздольнасць. Звычайна гэта ранішнія гадзіны пасля добрага адпачынку.
3. Да цяжка запамінальнага матэрыялу неабходна вяртацца некалькі разоў, праглядаць яго на працягу некалькіх хвілін ўвечары, а затым яшчэ раз – раніцай.
4. Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна (чытаць з ліста), і пры дапамозе рухаў, і пры дапамозе асацыяцый.
5. Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы завяршаеце прапрацоўваць кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце упэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.
6. Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага яго запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная мэтай разумовая праца.
7. Вельмі карысна складаць планы, схемы і алгарытмы канкрэтных тэм і трымаць іх у памяці, а не “зазубрываць” усю тэму цалкам.

8. Да іспыту лепш рыхтавацца з сябрам або сяброўкай, паўтараць, задаваць пытанні і адказваць на іх, «прамаўляць» увесь матэрыял.

Комментариев нет:

Отправить комментарий